Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

28 тур. 31 кастрычніка. ФК Гомель – ФК Камунальнік 3:0

Апошняя хатняя гульня гэтага сезону была адзначана рэкордам наведвальнасці фанацкага віражу і антырэкордам наведвальнасці стадыёна ў цэлым. Перад матчам зялёна-белыя вырашылі адзначыць апошнюю хатнюю гульню невялікім маршам ад Гомельскага парку да Цэнтральнага стадыёна. Як той казаў, па цэнтральнай вуліцы з аркестрам і яшчэ ў суправаджэнні АМАПа і іх бранявічка. Пасля дасканалага асабістага дагляду і, сталых ужо звыклымі, лекцый пра "няправільныя выкрыкі", зялёна-белыя патрапілі на свае сектары. Колькасць фанацкага віражу ў гэты дзень перавысіла 350 чалавек. На сектары вялікая колькасць банараў, парачка новых вялікіх сцягоў, маленькія сцяжкі. Шыза на добрым узроўні ўвесь матч. Чарговая перамога нашага ФК. Пасля канчатка матчу каманда ў поўным складзе ў нашага сектара. Пасля звыклай пераклічкі гульцы падарылі свае чэмпіёнскія суколкі прадстаўнікам фанацкага віражу, завошта ім найвелізарнае дзякуй. Спадзяемся, што і частка нашай працы ёсць у тым выніку, якога дасягнулі хлопцы сёлета.


















GWF © 2008 (developed by Pack)