Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

26 тур. 16 кастрычніка. ФК Хваля-Пінск – ФК Гомель 0:3

На выезд у Пінск адправілася каля 60 зялёна-белых. Дабіраліся ўсё па-рознаму. Аднак па прыездзе ў гэты населены пункт, усё адразу адчулі "ветлівы прыём" мясцовай міліцыі. Дзесяці першым прыбылым прыйшлося прыняць на сябе галоўныя струмені негатыва, неадэкватнасці і агрэсіі з боку праваахоўнікаў на стадыёне. Складалася ўражанне, што яны ўжо бачылі злачынства ў тым, што мы проста прыехалі на футбол у іх горад. Міліцыі было вельмі шмат, яна была ўзмоцнена службовымі сабакамі і ротай АМАПа. Толькі да сярэдзіны першага тайма, пасля дасканалага агляду, першаму дзясятку прыбылых атрымалася прайсці на госцевы сектар. У другім тайме сектар ужо налічваў каля 40 зялёна-белых. На сектар у гэта дзень даводзілася літаральна прарывацца праз шматлікія міліцэйскія кардоны. Шыза пад брэх службовых аўчарак і колькасць міліцыі на стадыёне навявалі атмасферу не футбольнага матчу, а хутчэй канцлагера ці зоны. 20 зялёна-белым павезла менш усіх. За паўгадзіны да матчу іх забралі ў мясцовы РАЎС, дзе яны і праседзелі да самага канчатка гульні з адкатваннем адбіткаў пальцаў і фота ў профіль/фас, без усякага тлумачэння чыннікаў іх затрымання. Пасля такога хамства, агрэсіі і грубіянствы з боку міліцыі знікае ўсякая павага да яе прадстаўнікоў і жаданне вырашаць нейкія пытанні ў пазітыўным ключы. Увогуле, як ні круці, але АСАВ - гэта аксіёма.








GWF © 2008 (developed by Pack)