Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

18 тур. 21 жніўня. ФК Полацк – ФК Гомель 0:4

На адзін з самых далёкіх выездаў гэтага сезону адправіліся каля 60 зялёна-белых. Дабіраліся ўсё па-рознаму: цягнікі, мікрааўтобусы, аўтамабілі. Горад Полацак пакінуў прыемныя ўражанні, шмат гістарычных помнікаў і лагодных людзей. Невялікі ўтульны горад, аднак, менавіта з Полацкага княства і вядзе сваю гісторыю наша краіна. Стадыён таксама цікавы, але, нажаль, з адбіткам найнізкай лігі. Увесь першы тайм гульня ішла на маркотным узроўні, пра што сведчыў лік 0:0. У другім жа мы ўбачылі калейдаскоп галоў. 0:1 і госцевы сектар ажыўляецца элементамі піратэхнікі. Некалькі мінуць і другі гол, некалькі зялёна-белых спяшаюцца на поле, павіншаваць гульцоў. Аддаўшы ўшанаванні камандзе, бегуны вяртаюцца на сектар. Неабходна аддаць належнае міліцыі, якая паводзіла сябе задаволена-ткі карэктна. Шыза ўвесь матч на прымальным узроўні і практычна без прыпынкаў. Пасля свістка 0:4 і наша каманда поруч госцевага сектара, узаемныя падзякі і апладысменты.

















GWF © 2008 (developed by Pack)