Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

17 тур. 14 жніўня. ФК Гомель - ФК Баранавічы 5:1

Як ні дзіўна, і ні сумна, але справу, ініцыяваную Гомельскай пракуратурай, раскруцілі проста да неймаверных маштабаў. Усе гэтыя пастановы дайшлі да Генеральнай пракуратуры і міністра Ўнутраных спраў. Сутнасць гэтых пастаноў у прэтэнзіях пракуратуры і наступнай забароне нашай крычалкі пра "жыдоў" і "пеўняў", пардон, пра "габрэяў" і "птушак". Усё гэта глупства гіпертрафавалася да таго, што ўсіх нас выраўнавалі да фашыстаў, нацыстаў, расістаў, і проста злачынцаў. Людзям, якія будуць падазравацца ў гэтых "злачынствах" свеціць да 10 гадоў турмы!!! Пра гэтыя акалічнасці перад матчам нашаму сектару паведаміла міліцэйскае кіраўніцтва. Зараз любыя нашы крычалкі, любыя сцягі, любыя банары будуць разглядаць пад мікраскопам і дзесяць разоў узгадняць. Зараз любыя лічбы, любыя крыжы і крыжыкі, гатычныя шрыфты і гэтак далей пад абсалютнай забаронай… Аднак, вернемся да самага матчу. На сектары каля 160 зялёна-белых, што ледзь пабольш, чым на папярэдняй хатняй гульні. І гэта цешыць, у святле ўсё новых і новых узмацненняў жорсткасці для фанацкага віражу. Шыза на добрым узроўні. Гульня каманды не можа не цешыць. Тры гульні запар Гомель забівае па 5 мячоў. 20 апошніх хвілін другога тайма "МЫ ГАМЕЛЯ!!!" нонаў-стопам. За гэтыя 20 хвілін Гомель забівае 2 гала! Шыза нонаў-стоп рэальна дзее цуды! Канчатковы рахунак 5:1. А бравых хлопцаў з Баранавіч так нікога і не з'явілася на госцевым сектары.













GWF © 2008 (developed by Pack)