Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

16 тур. 7 жніўня. ФК Рудзенск – ФК Гомель 2:5

Пасля невялікага перапынку вось ужо і пачаўся другі круг нашага чэмпіянату. І пачаўся ён з выезду. У Мар'іну Горку, а менавіта там гуляе ФК Рудзенск, прыехалі каля 100 зялёна-белых. Ад стадыёна засталіся вясёлыя ўспаміны. Такі антураж ці наўрад яшчэ дзе-небудзь знойдзецца: трава на трыбунах, яблыкі з-за плота гароду, што прылягае да госцевага сектара, гудзенне ў дудкі мясцовых "фей" і шмат іншых цікавых рэчаў. Настрой зялёна-белых адпавядаў дадзеным акалічнасцям (шмат здзекаў і весялосці). На гэтым выездзе ў зялёна белых была яшчэ адна важная місія. Неабходна было выканаць завяшчанне мясцовых "hools", якое яны перадалі нам на першым нашым матчы. Усё было зроблена як трэба і попел іх быў развеяны над трыбунамі ў сярэдзіне першага тайма (фота прыкладаецца). Матч прадвесціў нялёгкую барацьбу, з улікам таго, што ў першым крузе Гомель згуляў унічыю з гэтым супернікам. І здагадкам наканавана было спраўдзіцца. 0:2 да сярэдзіны першага тайма і нашы гульцы паслабіліся, да канца тайма ўжо 2:2… Другі тайм праходзіў у нялёгкай барацьбе і толькі ў яго сярэдзіне лік стаў 2:3. З такім патрэбным забітым галом Аляксей Цімашэнка і ўсіх астатніх гульцоў павіншаваць на поле выбеглі каля 30-40 зялёна-белых. Павіншаваўшы гульцоў, усё ціха мірна намерваліся вярнуцца зваротна на сектар, аднак, успуджаны такімі рухамі атрад АМАПа прыняўся ўсіх шчодра абганяць дубінкамі і апырскваць усякімі зеллямі. Гэтыя забегі так і не выявілі "пераможцаў". Пасля забітага гала шыза пайшла з новай сілай і "МЫ ГАМЕЛЯ!" не змаўкала да канца матчу. Лік пасля фінальнага свістка 2:5. Мы пачынаем верыць у цудоўную сілу нашай шызы)).






GWF © 2008 (developed by Pack)